NEWS LINE
22:15 14 октября 2015, Вт.
2 °C, Ашберн Usd: eur:
30 0 комментариев

Мастерскую документальных фильмов «15 минут: Беларусь!» проведут преподаватели знаменитой киношколы в Лодзи

Stowarzyszenie Młodych Twórców — «Ku Teatrowi» і медыяпраект «PARTisan» запрашаюць на III Майстроўню кароткаметражных дакументальных фільмаў «15 хвілін: Беларусь!»

03.10.2017 - 07.10.2017

Праграма Майстроўні складаецца з двух частак:

🎥 03.10.2017 і 04.10.2017 - публічныя прэзентацыі № 33 альманаха «pARTisan», прысвечанага польскаму дакументальнаму кіно; а таксама беларускага выдання падручніка «Дапаможнік кінадакументаліста» аўтарства прафесаркі Гражыны Кэндзеляўскай.

🎥 05.10.2017 - 07.10.2017 - закрыты варштат выкладчыкаў Польскай вышэйшай кінашколы ў Лодзі - прафесаркі Гражыны Кэндзеляўскай і Славаміра Кальвінка.

У межах варштата 12 аўтараў(-ак) змогуць прэзентаваць і распрацаваць свае кінапраекты, абмеркаваць і адшукаць магчымасці іх вытворчасці. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

«Асабліва нас цікавяць праекты кароткаметражных дакументальных аўтарскіх фільмаў-расповедаў, працягласцю ад 5 да 15 хвілін, якія можна прэзентаваць як на фестывалях, так і ў інтэрнэце, - распавядае каардынатарка праекта Іаланта Кільян. - Мы шукаем прапановы для фільмаў, якія апісвалі б герояў і з’явы з Беларусі, з найбліжэйшага атачэння рэжысёра, калі камера можа здымаць жыццё зблізку або калі рэжысёр здымае важную падзею.»

Для ўдзелу ў III Майстроўні кароткаметражных дакументальных фільмаў «15 хвілін: Беларусь!» неабходна:

1. Зайсці на сайт www.15minutesbelarus.net.

2. Спампаваць і запоўніць анкету.

Па-беларуску/руску, па магчымасці таксама па-польску/англійску. Старонка 1 (інфармацыйная) і сінопсіс (паўстаронкі) - абавязковыя для запаўнення. Дадатковыя матэрыялы (трэйлеры, прэзентацыі ды інш.) вітаюцца: чым больш інфармацыі, тым большая магчымасць развіцця праекту і прадстаўлення яго спонсарам.

3. Запоўненую анкету і ўсе дадатковыя матэрыялы даслаць да 10.09.2017 на адрас 15minutesfilms@gmail.com.

Уваходны квіток - прачытаны «Дапаможнік кінадакументаліста», лінк на які вы атрымаеце ў адказ на заяўку.

Усе падзеі III Майстроўні кароткаметражных дакументальных фільмаў пройдуць у Press Club Belarus (г. Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601).

Кантакты:

15minutesfilms@gmail.com

lizavieta.n@gmail.com

+375447424832

Источник: nn.by

Теги: