NEWS LINE
22:15 14 октября 2015, Вт.
19 °C, Ашберн Usd: eur:
39 0 комментариев

Пад Баранавічамі прайшоў фэст у гонар Яна Чачота

Сябры ТБМ адзначалы 220 год з дня нараджэння беларускага паэта.

Сябры Баранавіцкага аддзялення Таварыства беларускай мовы зладзілі фэст у гонар Яна Чачота на сядзібе таварыства ў вёсцы Русіно, дзе адзначылі 220 год з дня нараджэння паэта.

Беларускі паэт кіраваў літаратурным аддзелам таварыства філарэтаў. Галоўнай справай свайго жыцця Ян Чачот лічыў збіранне фальклору, вяртанне да народных традыцый, перадае «Радыё Рацыя».

Актывісты наведалі помнік Яну Чачоту ў вёсцы Новая Мыш, дзе усклалі кветкі, кажа краязнаўца Міхась Бернат:

Мы ўсклалі кветкі каля помніка-бюсту работы Алеся Шатэрніка, які ўстаноўлены ў Новай Мышы. Гэты самы помнік быў усталяваны за грошы сабраныя грамадскасцю ў 1996 годзе, я яго ўсталёўваў.

Першы намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы горада Баранавічы Анэля Камбалава:

Ян Чачот нарадзіўся на Баранавіцкай зямлі, можна сказаць наш зямляк, таму я б вельмі хацела, каб мы ўшаноўвалі Яна Чачота.

На фэсце прысутнічала каля паўсотні аматараў беларушчыны. Людзі чыталі вершы, спявалі песні разам са спеваком Сяржуком Доўгушавым. Імпрэза доўжылася больш за тры гадзіны.

Источник: Хартыя'97

Теги: