NEWS LINE
22:15 14 октября 2015, Вт.
6 °C, Фэрфилд Usd: 2,17 eur: 2,44
6 0 комментариев

Открытие фестиваля имени Михася Стрельцова «Р’ершы РЅР° асфальце» — 15 февраля

Урачыстае адкрыццё фестывалю ў гэтым годзе пройдзе 15 лютага ў самым цэнтры Мінска, насупраць Чырвонага касцёлу, у канферэнц-залі рэстарана «Сёмае неба» гатэля «Мінск». Пад час адкрыцця дазнаемся, хто ж стане лаўрэатам прэміі Міхася Стральцова і прэмій часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф», паслухаем замежных гасцей і ўладальнікаў літаратурных прэмій 2018 года — найлепшых беларускіх літаратараў.

На другі дзень, ужо традыцыйна, сустрэнемся ў намоленым для беларускіх імпрэзаў клубе «Грай»: у суботу 16 лютага правядзём прэзентацыі паэтаў «Мінскай школы», прэзентуем паэтычныя кнігі 2018 года, зладзім перакладчыцкі слэм і «Ноч паэзіі». 

Усе дні фестывалю будзе працаваць кропка продажу беларускіх кніжак, якія тут жа можна будзе й падпісаць у аўтараў і перакладчыкаў! 

Чакаем усіх аматараў добрай літаратуры на фестывалі «Вершы на асфальце»!

Праграма 8-га Міжнароднага паэтычнага фестывалю памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце»

15 лютага (пт)

І ДЗЕНЬ: УРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ ФЕСТЫВАЛЮ: 18.00 — 22.00

Лакацыя: канферэнц-зала рэстарацыі «7 Неба» гатэля «Мінск» (праспект Незалежнасці, 11, корп. 2, 6 паверх)

  • Урачыстае адкрыццё фестывалю. Выступы арганізатараў
  • Цырымонія ўручэння Літаратурнай РїСЂСЌРјС–С– Міхася Стральцова
  • Цырымонія ўручэння Літаратурнай РїСЂСЌРјС–С– «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў»
  • Выступы лаўрэатаў літаратурных РїСЂСЌРјС–Р№ Р·Р° 2018 РіРѕРґ С– чытанні пачэсных гасцей фестывалю:
    Алесь Разанаў (Прэмія Наталлі Арсенневай)
    Вера Бурлак (прэмія Карласа Шэрмана)
    Альгерд Бахарэвіч (прэмія «Кніга году»)
    Уладзімір Някляеў (прэмія Францішка Аляхновіча)
  • Новыя лаўрэаты РїСЂСЌРјС–С– «Залаты апостраф»
    Паўло Карабчук (Украіна)
    Міраслаў Лаюк (Украіна)
    Іда Ліндэ (Швецыя)
    Міра Лукша (Падляшша)
    Алена Сцепаненка (Украіна)
    Бенедыктас Янушавічус (Літва)

17.30: «Дзеці чытаюць сваё» (сумесна з Літаратурным музеем Петруся Броўкі і праектам «Чытаем сваё. Класіка»)

Лакацыя: Літаратурны музей Петруся Броўкі. Вул. Карла Маркса, 30.

Пачатак а 17.30. Мадэратарка — Ганна Севярынец.

19.00: Круглы стол «Стральцоў і беларускае мысленне» (арганізатар — Беларускі Калегіюм) 

Кнігарня ЛогвінаЎ (праспект Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-й.

16 лютага (сб)

ІІ ДЗЕНЬ у «ГРАІ»: 15:00 — 23:00

Лакацыя: клуб «Грай» (Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 33)

  •  «Менская школа паэзіі»
  •  Прэзентацыя новых паэтычных РєРЅС–Рі
  •  Перакладчыцкі слэм
  •  «Ноч Паэзіі» С– «Моладзевая сцэна»

Музычныя выступы Алеся Камоцкага і Юрася Ускова.

15.00. Сустрэча з пісьменніцай Ідай Ліндэ (Швецыя). Гутарка пра літаратуру і аўтограф-сесія.

З удзелам перакладчыцы Наталлі Паваляевай.

Лакацыя: кнігарня «Логвінаў» (праспект Незалежнасці, 37а). Пачатак а 15-й.

17 лютага (ндз.)

ЭПІЛОГ

Фэст аднаго верша «Каханне. Зіма». Фінальная вечарына і вызначэнне пераможцаў. Прыём заявак да 5 лютага. Умовы ўдзелу тут.

Прыняць удзел у чытацкім галасаванні можна па спасылцы: Фэст Аднаго Верша.

Лакацыя: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а). 

Пачатак: 15.00.

Мадэратар — Георгій Барташ

Уваход на ўсе імпрэзы фестывалю — вольны!

Источник: nn.by

Теги: